Давайце разам захоўваць правілы наведвання тэатра

Паважаныя гледачы!

  1. Незалежна ад узросту вашага дзіцяці білет у лялечным тэатры набываецца з месцам на кожнага гледача па аднолькавай цане.
  2. Калі вы набываеце квіток, звярніце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні спектакляў. Наведванне спектакляў Беларускага тэатра “Лялька” рэкамендавана для дзяцей ад 3-х гадоў.
  3. На спектакль неабходна прыходзіць своечасова. Уваход у глядзельную залу пасля трэцяга званка дазваляецца толькі са згоды адміністратара тэатра.
  4. Пры ўваходзе ў глядзельную залу неабходна адключыць мабільную сувязь. Тэлефонны званок перашкаджае прагляду спектакля і працы артыстаў.
  5. Фота і відэаздымкі ў глядзельнай зале забаронены.

Звярніце ўвагу на рэкамендацыі спецыялістаў па ўзроставых абмежаваннях на наведванне спектакляў!

На думку многіх тэатральны дзеячаў, тэатр лялек – гэта асаблівая мова выражэння слоў і эмоцый, і зусім маленькія дзеці яшчэ не здольныя ўсё гэта ўспрыняць і зразумець правільна. Атмасфера, танальнасць спектакля мае на ўвазе пэўную ўзроставую катэгорыю. І нават калі дзіця спакойна паводзіць сябе на спектаклі, няма ўпэўненасці ў наступствах. Вы можаце назаўсёды адбіць жаданне дзіцяці наведваць тэатр, і спазнаваць тэатральнае мастацтва ў цэлым.

На думку медыцынскіх работнікаў, дзіця 2 гадоў не павінна атрымліваць эмацыйную нагрузку больш за 10-15 хвілін, інакш, у далейшым, гэта можа прывесці да сур'ёзных праблем з нярвовай сістэмай, зніжэння засваення матэрыялу ў школе і г.д. Спектакль, які не адпавядае узроставым крытэрыям вашага дзіцяці, можа нанесці яму псіхалагічную траўму!

На думку псіхолагаў, галоўны крытэрый, паводле якога маленькае дзіця дзеліць навакольныя прадметы на жывыя і нежывыя, – здольнасць да руху. Дарослы можа растлумачыць дзіцяці, што гэта не так, прыводзіць прыклады, пераконваць, але гэта не дапаможа. Унутры дзіцяці яшчэ не сфармаваны той "орган", які здольны пачуць рацыянальныя аргументацыі. Лялька лялечнага тэатра – нежывая матэрыя. Але гэтая матэрыя рухаецца. Узмахвае ручкамі, нахіляе галоўку, падае, абдымаецца, штурхаецца – гэта значыць паводзіць сябе як жывая істота. Яна і ёсць жывая для дзіцяці. І ўсе падзеі, якія адбываюцца на сцэне, будуць мець для яго статус рэальнасці. Таму дзіцяці не адпаведнай узроставай катэгорыі катэгарычна нельга паказваць "страшныя гісторыі", паколькі дзіця можа спалохацца па-сапраўднаму.

Таму наведванне спектакляў Беларускага тэатра “Лялька” рэкамендавана для дзяцей ад 3-х гадоў. Пераканаўча просім Вас не наведваць спектаклі з дзецьмі малодшага ўзросту!

Хочацца, каб вы зразумелі пазіцыю нашага тэатра: "З любоўю да дзяцей"! І ў імя дзяцей мы просім вас прыслухацца да спецыялістаў. Наведванне тэатра лялек – гэта свята не толькі для вас і вашага дзіцяці, але і прыемнае мерапрыемства для іншых бацькоў і іх дзяцей, так што будзьце ўважлівымі і ветлівымі да іншых гледачоў. Хай ўражанні ад наведвання тэатра і пабачанага спектакля застануцца самымі добрымі, душэўнымі, радаснымі і незабыўнымі!

Будзем рады новай сустрэчы,
адміністрацыя Беларускага тэатра "Лялька"