-
-
-
-
-
Насарог і Жырафа
Для дзяцей ад 4 год, 4 чэрвеня, ў 11.00,
і танцавальна-забаўляльная праграма "Сустрэнем лета з "Лялькай" -
-
Вітаем Вас на сайце заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага тэатра “Лялька”
Запрашаем на спектаклі для дзяцей і дарослых. З таленавітымі артыстамі, што любяць сваіх гледачоў. З лялькамі розных тыпаў і памераў. Паводле сусветнай класікі і сучаснай літаратуры. У глядзельнай зале і на вольным паветры. Вясёлыя і сумныя, займальныя і пазнавальныя. На адных трэба сцішыцца і засяродзіцца, на іншых — актыўна дапамагаць героям. Але ўсе нашы гісторыі добрыя і прыгожыя. А яшчэ “Лялька” — гэта тэатр, дзе часта адбываюцца ўнікальныя тэматычныя мерапрыемствы, ладзяцца шматлікія святочныя канцэрты, ранішнікі і вечарыны. Гэта калектыў, які з задавальненнем удзельнічае ў тэатральных фестывалях і кожнае лета збірае на сваёй пляцоўцы міжнародны “Лялечны квартал”.
