Віншуем з перамогай Вольгу Лазебную!

12 кастрычніка адбылася знакавая падзея для нашага калектыву і ўсіх аматараў сцэнічнага мастацтва. Актрыса і вядучы майстар сцэны Беларускага тэатра «Лялька» Вольга Леанідаўна Лазебная была афіцыйна прызнана пераможцай абласнога конкурсу на лепшыя дасягненні ў сферы культуры!

За сваю высокапрафесійную працу, талент і адданасць справе яна атрымала ганаровы дыплом ад Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра».

Шчыра віншуем Вольгу Леанідаўну з гэтай заслужанай узнагародай! Зычым натхнення, новых яркіх роляў, нязгаснага творчага агню і гучных апладысментаў ад любімых гледачоў!