Акцыю праводзяць супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікаў чакаюць займальныя гульні і адмысловыя конкурсы для дзяцей і дарослых, скіраваныя на павышэнне ўзроўню асабістай бяспекі.
Ну а потым наведнікі змогуць паназіраць за пакутамі і прыгодамі маленькага Слоніка, які застаўся без бацькоўскага догляду. Затое ў атачэнні шматлікіх не дужа разумных родзічаў, няздатных (у адрозненне ад супрацоўнікаў МНС) адказаць на яго пытанні…