Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
“Беларускі тэатр “Лялька”
запрашае на адкрыццё новага 38 сезону!
Святочная праграма “Запрашэнне ў казку” пачнецца 17 верасня ў 11.00.
…Майстар-клас па арыгамі, танцы, аквагрым, фотазоны, гульні, віктарына, нават магчымасць стаць удзельнікам імправізаванай казкі ў выкананні пластычнага тэатра рук…
І, канешне, усіх гледачоў чакае сустрэча з героямі адной з самых знакамітых гісторый, якую падарыў нам пісьменнік Ганс Хрысціян Андэрсан – прэм’ера спектакля “Дзюймовачка”.