Бенефіс вядучага майстра сцэны Алега Рыхтэра

Бенефіс вядучага майстра сцэны Алега Рыхтэра пад красамоўнай назвай «Пра ўсё, што Люблю» атрымаўся! Артыст спяваў, танчыў, адказваў на пытанні – раскрыўся перад сваімі даўнімі прыхільнікамі свае новыя, нябачаныя раней магчымасці.

Сапраўдным упрыгожаннем вечарыны сталі яго дуэты з актрысамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Раісай Грыбовіч і Святланай Жукоўскай, а таксама фокусы ў выкананні ілюзіяніста Сяргея Фельдмана. Вядома, усе акцёры «Лялькі» таксама з задавальненнем дапамагалі свайму калегу. Асабліва эфектным атрымаўся бліскавічны нумар Алега Рыхтэра «Карыда», падрыхтаваны сумесна з Вольгай Лазебнай і Наталляй Гайдук.

Падчас вечарыны юбіляр быў адзначаны Падзякай старшыні Віцебскага аблвыканкама, а таксама ўзнагародамі УНІМА, СТД і прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму.