“Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” прагучала ў Тамбове

“Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” прагучала ў Тамбове

Беларускі тэатр “Лялька” прыняў удзел у III Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Преданья старины глубокой…» (г.Тамбоў, Расія).  Унікальнасць гэтага праекту ў тым, што ўсе фестывальныя спектаклі заснаваныя на мясцовым мастацкім матэрыяле — легендах і паданнях.

Гэтым разам наш калектыў прапанаваў увазе гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю пастаноўку рэжысёра Віктара Клімчука і мастакоў Аляксандра ды Ганны Сідаравых “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

“Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” прагучала ў Тамбове

Падчас абмеркавання спектакль тэатра “Лялька” быў названы яскравым узорам высокай тэатральнай культуры, прыкладам правільнага рэжысёрскага рашэння і выкананага з вялікім густам візуальнага афармлення. Цёплыя словы прагучалі і ў адрас акцёраў, што здолелі стварыць кранальную атмасферу і распавесці фантастычную гісторыю.

Асабліва майстэрскім быў прызнаны эпізод размовы селяніна з Дзівам аднавокім.

“Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” прагучала ў Тамбове
Беларускую мову ўдзельнікі абмеркавання палічылі прыгожай і меладычнай, вельмі адпаведнай атмасферы спектакля.

Нельга не падзякаваць за цеплыню, з якой калектыў Тамбоўскага дзяржаўнага тэатра лялек вітаў нашых артыстаў.  Цудоўным падарункам стаў добры жартоўны сюжэт пра Віцебск, створаны гаспадарамі фестывалю па матывах наведвання нашага горада падчас мінулагодняга “Свята “Лялькі”.

Хай мацуецца сяброўства лялечнікаў!