“Мой Надзейны Сябра: 101” наведаў Оршу

17 траўня спектакль, створаны Беларускім тэатрам “Лялька” сумесна з Віцебскім упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пабачылі школьнікі Оршы.

Яшчэ да пачатку відовішча супрацоўнікі Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях наладзілі для гледачоў незабыўнае відовішча, пазнаёміўшы іх з тэхнікай і прыладамі, што выкарыстоўваюцца для выратавання чалавечых жыццяў.

Школьнікі ж загадзя падрыхтавалі адмысловую выставу, прысвечаную захаванню правілаў бяспекі.
Артысты Марыя Кавалёва, Вольга Маханькова, Алег Рыхтэр, Ганна Сцепанец пасля кожнага з трох паказаў адчувалі ўдзячную прыхільнасць публікі.

Не застаўся без апладысментаў і ўраджэнец Оршы Валерый Зімніцкі — выканаўца дынамічных роляў Агню і Праса.