Па дарозе да помніка Махнову

… кіраўнікі горада і запрошаныя госці затрымаліся каля Беларускага тэатра “Лялька”, каб паразмаўляць з Дзедам (Алег Рыхтэр), Бабай (Ларыса Мартынава) і іх высокімі “ўнукамі” (Марыя Кавалёва і Алесь Казлоў). Ну а заадно даведацца свой дакладны рост на поўдзень 23 чэрвеня.
Паказ спектакля “Воўк і раз, два, тры…” ля помніка Пушкіну не адбыўся з-за капрызаў надвор’я. Зрэшты, пасля Свята горада “Лялька” адрас не змяніла, так што вясёлую гісторыю пра трох парсючкоў жадаючыя пабачаць. Праўда, ужо ў наступным сезоне.