На радзіме “Тараса на Парнасе”

На радзіме “Тараса на Парнасе”

Супрацоўнікаў “Лялькі” запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня бібліятэк. Гэтым разам — у Гарадку, дзе сустрэцца з артыстамі Юрыем Франковым і Наталляй Гайдук пажадалі не толькі дзеці, але і дарослыя. Гэтым разам акцёры пранікнёна чыталі выбраныя творы беларускіх класікаў.

На радзіме “Тараса на Парнасе”

Са сваімі творамі прысутных пазнаёмілі таксама кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Людміла Сіманёнак і старшыня Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, даўні сябра нашага тэатра, пісьменніца Анастасія Лазебная, вядомая пад псеўданімам Стася Наркевіч.

На радзіме “Тараса на Парнасе”

Прыемнай неспадзяванкай стала адмысловая выстава і буклеты, прысвечаныя Беларускаму тэатру “Лялька”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Гарадоцкай раённай бібліятэкі. Ну і, вядома, салодкія яблыкі і грушы, якімі частавала мясцовая вядуння – Кармеліта.

На радзіме “Тараса на Парнасе”