Фестываль на ўзбярэжжы Балтыйскага мора

На Міжнародны фестываль тэатраў лялек “Пятроўскі балаган-2018” калектыў “Лялькі” завітаў з дзвюма пастаноўкамі.

Гарэзлівы і жыццярадасны спектакль “Фенька”, пастаўлены Міхаілам Клімчуком  паводле аднайменнага апавядання Л.Панцялеева, выклікаў шмат эмоцый у дзяцей і дарослых.

Поспеху вулічнага візуальнага перформансу “Шагал. Зыход” (рэжысёр — Дар’я Зімніцкая) спрыяў і агульны фестывальны настрой Калінінграду, і не па-кастрычніцку цёплае надвор’е, спрыяльнае для артыстаў і гледачоў пастаноўкі.

Ну а ў Беларусь артысты вярталіся з яскравымі ўражаннямі, згадкамі пра цікавыя знаёмствы  калінінградскімі сувенірамі.Фестываль на ўзбярэжжы Балтыйскага мора Фестываль на ўзбярэжжы Балтыйскага мора