Казка ў падарунак

8 студзеня Мясцовы дабрачынны фонд духоўнага адраджэння “Жизнь“ зрабіў падарунак дзецям-сіротам і выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з Аршанскага, Віцебскага і Сенненскага раёнаў, запрасіўшы іх на свята ў “Ляльку”.
Нягледзячы на тое, што многія з гасцей па ўзросце куды натуральней глядзеліся б на дыскатэцы для падлеткаў, чым на дзіцячым ранішніку, задавальненне атрымалі ўсе.

І ад калядных спеваў з Ларысай Мартынавай. І ад навагодніх турботаў Вушасціка і Снежкі. І ад вясёлых прыгод Вавёркі, Смаўжа, Снягуркі і сапраўднага Дзеда Мароза.

Фота Антона Сцепанішчава