Спектакль “Жыў-быў Заяц” асвойтаўся з новай сцэнай Брэсцкага тэатра лялек

Беларускі тэатр “Лялька” прыняў удзел у Міжнародным фестывалі тэатраў і кніг “Книжный шкап”. Артыстаў уразіў і новы будынак Брэсцкага абласнога тэатра лялек, і святочныя мерапрыемствы ў горадзе, і пастаноўкі калег.

А праца Яўгена Гусева, Вольгі Лазебнай і Аляксея Макарскага спадабалася гледачам фестывалю, стварыўшы ў глядзельнай зале па-сапраўднаму радасны і святочны настрой.