Навагодняя казка ад “Лялькі” і фонду “Жыццё”

У межах навагодняй дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” 9 студзеня адбыўся паказ святочнага спектакля “Казка Дзеда Мароза”, танцавальна-забаўляльнай праграмай “Дзінь, Дон і чароўны гадзіннік” і традыцыйнай беларускай батлейкі “Цар Ірад”.

Партнёрам Беларускага тэатра “Лялька” стаў Дабрачынны Фонд духоўнага адраджэння “Жыццё”, які ўзначальвае Людміла Пракоф’ева.

Пазітыўныя ўражанні атрымалі і юныя наведнікі, і іх бацькі ды апекуны. А падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі яшчэ болей падсаладзілі калядныя дні гледачоў.