14 і 15 лютага ў Беларускім тэатры “Лялька” было светла, цёпла і ўтульна.
Тут працавала выстава “Мастакі — закаханым”.
Краналі сэрца гледача героі спектакля “Мастак, вяртанне ў Віцебск”.
Будучыя артысты практыкаваліся ў “жывых карцінах”, а гледачы — у веданні класічных твораў жывапісу і памятных мясцін Віцебска.
Гучала танга, спадары і спадарыні абменьваліся валянцінкамі і пісалі адно аднаму прызнанні.
Карацей, радаваліся жыццю, мастацтву, любові і каханню.
Мы вельмі любім сваіх гледачоў! І радуемся, калі ім добра.