Адсвяткуем Дзень лялечніка разам!

21 сакавіка “Лялька” ладзіць адмысловую праграму для сваіх гледачоў.

Адсвяткуем Дзень лялечніка разам!

У 11.00 для дзяцей — конкурсы і танцы з удзелам вялікіх і маленькіх лялек. А таксама — інтэрактыўны спектакль “Вясёлы Дарафей”.

У 18.00 для дарослых сюрпрызы і забавы — лялечныя і не толькі. Пастаноўка з залатога фонду нашага тэатра — “Загубленая душа, альбо Пакаранне грэшніка” з унікальнымі марыянеткамі работы Аляксандра Сідарава.

Квіткі можна набыць у касе тэатра альбо праз інтэрнэт https://lialka.by/