Міжнародны дзень лялечніка. Дзея першая.

Міжнародны дзень лялечніка

Пра абставіны, што спадарожнічаюць сённяшняму святу, нагадвала абавязковая дэзінфекцыя рук ад пані Дзінь.

Агульны ж настрой у “Ляльцы” быў пазітыўны.

Юныя гледачы з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класах ад Наталлі Гайдук, Юрыя Франкова, Дар’і і Валерыя Зімніцкіх.

У танцавальнай праграме рэй вялі Дзінь (Вольга Маханькова) і Дон (Аляксей Макарскі).

Як належыць, на свяце былі і загадкі, і сюрпрызы, і нават пачастункі.

Ну а інтэрактыўны спектакль “Вясёлы Дарафей” прайшоў з непадробным энтузіязмам — як артыстаў, так і гледачоў.

Усе фотаздымкі