Спачуваем…

Памёр заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Мікалаевіч Дашкевіч — першы дырэктар Беларускага тэатра “Лялька”.

У нашым калектыве Віктара Мікалаевіча ведалі і любілі не толькі тыя, каму пашчасціла разам з ім працаваць. Блізкія стасункі паміж “Лялькай” і тэатрам імя Якуба Коласа ніколі не перарываліся. Таму страта выдатнага артыста і надзвычай годнага, прыстойнага, надзейнага ў працы і вернага ў сяброўстве чалавека — гэта і наш боль.

Паважаная Святлана Мікалаеўна! Дарагія Вікторыя і Ганна! Шаноўныя родныя, блізкія, калегі і сябры Віктара Мікалаевіча! Прыміце шчырыя і глыбокія спачуванні ад усяго калектыву нашага тэатра.