Міжнародны дзень лялечніка. Дзея другая.

Толькі для дарослага гледача!

З папярэдняй дэзынфекцыяй (толькі рук, а не чагось іншага).

Аказваецца, тыя, каму споўнілася 18, таксама любяць гуляць з лялькамі, асабліва пад кіраўніцтвам Алега Рыхтэра.

І фатаграфавацца з героямі спектакляў.

І танчыць з Дзінь (Вольга Лазебная) і Донам (Сяргей Талкач), Джынам і іншымі казачнымі персанажамі.

А спектакль “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка”, як каштоўны напой, з часам (а ён у рэпертуары “Лялькі” з 1993 года) толькі смачней: дакладней рухі марыянетак, выразней пікіроўка Першага і Другога… Як напісалі сёння ў кнізе водгукаў: “Алесь Маханькоў і Юрась Франкоў — вы лепшыя!”

Зрэшты, у гэтай кнізе сёння з’явілася шмат цёплых слоў і шчырых пажаданняў усяму калектыву Беларускага тэатра “Лялька”.

Усе фотаздымкі