На пачатку верасня “Лялька” прыняла актыўны ўдзел у акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі”. Займальна-павучальны спектакль Віктара Клімчука “Мой Надзейны Сябра: 101” пабачылі навучэнцы віцебскіх школ і гімназій, а таксама жыхары Дуброўна, Лепеля і іншых райцэнтраў.
Гісторыя неасцярожнай дзяўчынкі Дашы (актрысы Марына Марозава і Аляксандра Бурдзілоўская) спадабалася і сапраўдным ратавальнікам — супрацоўнікам абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія перад спектаклем распавядалі дзецям правілы бяспечных паводзінаў, ладзілі гульні і фотасесіі ды раздавалі сувеніры-памяткі з алгарытмам дзеянняў у непрадбачаных сітуацыях.