Прэм’ера спектакля “Насарог і Жырафа”

Адбылася прэм’ера спектакля “Насарог і Жырафа”.

У рэпертуары “Лялькі” з’явіўся новы спектакль — вельмі светлы, пазітыўны і бадзёры. Пра тое, што трэба бачыць у сябрах лепшае і не слухаць злоснікаў-зайздроснікаў.

Падзеі разгортваюцца то ў кабінеце чулага і ўважлівага Прафесара (Алег Рыхтэр), то ў казачнай Афрыцы, дзе пад гарачым сонцам шукаюць шлях адно да аднаго сарамлівы Насарог (Сяргей Талкач) і шляхетная Жырафа (Марыя Кавалёва). А дурная і зайздросная Малпа (Аляксандра Бурдзілоўская) застаецца не тое, каб з носам — з даўжэзным языком.

Першымі гледачамі спектакля сталі навучэнцы СШ№4.

Беларускі тэатр “Лялька” прымеркаваў да прэм’еры дабрачынную акцыю ў падтрымку гарадскога прытулку для бяздомных жывёлаў.

Заўтра, 4 кастрычніка, з 10.00 гледачы “Лялькі” змогуць паўдзельнічаць у дабрачынным кірмашы на карысць прытулку. А побач з тэатрам будзе працаваць пункт прыёму харчу і рэчаў для яго выхаванцаў. І, вядома, наведаць прэм’ерны паказ спектакля “Насарог і Жырафа”.