Сустракаем Новы год з “Лялькай”

Беларускі тэатр “Лялька” запрашае святкаваць Новы год разам!

Напоўнім студзеньскія і снежаньскія дзянькі незабыўнымі ўражаннямі і казачнай атмасферай узамен на вясёлыя дзіцячыя ўсмешкі і вочкі, што блішчаць!
Самы час бегчы ў касу тэатра набываць квіткі!

Гэтым разам гасцей чакае адмысловы святочны спектакль “Чароўная сняжынка”.
Што трэба рабіць, калі Новы год ступае на парог? Вядома, рыхтавацца! Вось мама і шле цікаўную дзяўчынку Жэню за падарункамі. А далей пачынаюцца нечаканыя сустрэчы, далёкія і блізкія падарожжы, танцы на паўночным полюсе і казачныя пераўтварэнні, назіраць за якімі цікава будзе і дзецям, і дарослым.

А потым гледачы зробяцца актыўнымі ўдзельнікамі танцавальна-забаўляльнай праграмы “Зорнае падарожжа”, падчас якога змогуць паразмаўляць з сузор’ямі і павесяліцца з Дзядулем Марозам і Снягуркай. Карацей, весела сустрэць свята ў кампаніі Прафесара Зоразнаўства і яго знаходлівай памочніцы!

Сустракаем Новы год з “Лялькай”

А Дзед Мароз і Снягурка у сваёй рэзідэнцыі могуць асабіста павіншаваць вашых дзетак, якія, канешне ж, ведаюць шмат цудоўных зімовых вершаў! Каб Дзядуля не памыліўся з падарункамі просім бацькоў рыхтаваць іх загадзя.

Запрашаем!