Наш лялечны тэатр “Лялька” прыняў актыўны ўдзел у маштабных мерапрыемствах Міжнароднага вішнёвага фестывалю, які прайшоў 24-25 ліпеня ў горадзе Глыбокае. Калектыў прадставіў насычаную праграму, якая стала адной з самых яркіх культурных падзей свята.
Асаблівае захапленне ў жыхароў і гасцей Глыбокага выклікала з’яўленне артыстаў на хадулях, а таксама нумары з сабакам-лялькай Камандорам, які хутка стаў галоўным любімчыкам публікі і актыўным удзельнікам глядацкіх інтэрактываў.
Цэнтральнай падзяй гастрольнай праграмы стаў стаў паказ адной з галоўных жамчужын рэпертуару – вулічнага балагана “Пятрушка”. Традыцыйнае лялечнае прадстаўленне, напоўненае народным гумарам і жывой імправізацыяй, бездакорна ўпісалася ў аўтэнтычны фармат маштабнага вулічнага кірмашу. Пастаноўка сабрала сотні гледачоў, якія ўзнагародзілі віцебскіх артыстаў бурнымі апладысментамі.
Значнай падзеяй у межах фестывальных дзён стала адкрыццё тэматычнай выставы тэатра “Лялька”, якая працягне сваю працу ў Глыбокім да верасня. У ходзе прэзентацыі экспазіцыі адбылася цёплая творчая сустрэча акцёраў і кіраўніцтва тэатра з мясцовымі жыхарамі і прыхільнікамі мастацтва, дзе госці змаглі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй стварэння лялек.
Выступленне на глыбоцкай зямлі чарговы раз пацвердзіла высокі прафесіяналізм нашай трупы і яе ўменне працаваць у адкрытай гарадской прасторы, захоўваючы найлепшыя традыцыі балаганнага тэатральнага мастацтва.