Наш спектакль – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі

“Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех” — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Тры разы!

Пастаноўка перамагла ў намінацыях “Найлепшы спектакль тэатра лялек” і “Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва”. А Міхась Клімчук быў уганараваны яшчэ за “Найлепшую работу рэжысёра ў тэатры лялек”. Цікава, што літаральна перад самым конкурсным спектаклем яму давялося за некалькі кароткіх рэпетыцый увесціся ва ўласны спектакль на галоўную ролю — Ціма Талера. І ўсё атрымалася!

Віншуем рэжысёра Міхася Клімчука, мастака Дзмітрыя Гаралевіча, артыстаў Валерыя Зімніцкага, Вольгу Лазебную і Яўгена Гусева. А таксама аўтара інсцэніроўкі Вольгу Прусак, харэографа Дзіяну Юрчанка і ўсіх, хто прычыніўся да стварэння і паказу спектакля.