Выстава “Мая мама – самая прыгожая!”

«Мая мама — самая прыгожая!»

Выстава з такой назвай прапісалася ў нашым фае да 28 кастрычніка. Удзел у ёй прынялі больш за 190 юных мастакоў ад 3 да 12 год.

Падчас урачыстага адкрыцця некаторыя з іх атрымалі магчымасць зрабіць сваім мамам яшчэ адзін падарунак — запрашальны білет на спектакль Беларускага тэатра “Лялька”.

Для ўдзельнікаў выставы, іх мам і педагогаў спявалі навучэнкі дзіцячай школы мастацтваў №4 Дар’я Чаховіч і Кацярына Марозава.

Больш фота Укантакце