Сустрэнем лета з “Лялькай”!
Праграма з такой назвай, прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, прайшла 1 чэрвеня ў Беларускім тэатры “Лялька” пры падтрымцы Беларускага дзіцячага фонду і Беларускага саюза жанчын.
Гледачоў вітаў загадкавы Белы Сабака, а таксама героі спектакля “Каля-Маля”, які з’явіцца ў рэпертуары “Лялькі” толькі напрыканцы лета. Рэй вяла неспасцігальная Мама (актрыса Вольга Маханькова).
Дзеці рабілі матылькоў з паперы, распісвалі міні-лялек, танчылі з героямі будучага спектакля. А потым з задавальненнем глядзелі пастаноўку “Насарог і Жырафа”.
Пасля спектакля іх чакалі прыемныя сюрпрызы ад Беларускага дзіцячага фонду і Беларускага саюза жанчын.
Запрашаем на праграму “Сустрэнем лета з “Лялькай” у суботу, 4 чэрвеня. Прыходзьце — будзе цікава!