ІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек у Новасібірску

“Жыў-быў Заяц” вярнуўся з Новасібірска з узнагародамі

Беларускі тэатр “Лялька” прыняў удзел у ІІ Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Новасібірску са спектаклем “Жыў-быў Заяц” (аўтар Мікалай Шувалаў, рэжысёр Віктар Клімчук, мастакі Аляксандр і Ганна Сідаравы).

У займальным інтэрактыўным спектаклі працуюць Яўген Гусеў, Вольга Лазебная і Валерый Зімніцкі.

За бліскучае выкананне ролі Мусі актрыса Вольга Лазебная была ўшанаваная дыпломам за лепшую акцёрскую работу.

Акрамя таго, арганізатары фестывалю адзначылі працу беларускіх лялечнікаў адмысловым дыпломам “За пазітыў і весялосць”.

Па вяртанні ўдзельнікі паездкі падзяліліся ўражаннямі з калектывам і віцебскімі журналістамі.

Мяркуецца, што ў 2023 годзе калектыў Новасібірскага тэатра лялек прыме ўдзел у праекце “Лялечны квартал”.