“Лялечны квартал” прывітаў першых гасцей.
Спектаклем “Аладзін” і ўрачыстым адкрыццём фэсту з удзелам першага намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Таццяны Хмель і мастака Белгародскага дзяржаўнага тэатра лялек Мікалая Шчабянькова.
Гледачоў сустракалі артысты Беларускага тэатра “Лялька” Сяргей Талкач, Марыя Кавалёва і Кацярына Абрамовіч. А таксама танцавальны калектыў “Тэрра-дэнс” Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Людміла Бондарава).
Запрасіў усіх на першы спектакль сёлетняга “Лялечнага кварталу” нязменны мастацкі кіраўнік “Лялькі” — Віктар Клімчук.
А ў фае чуліся чароўныя гукі флейты ў выкананні ансамбля “Эдэльвейс” Дзіцячай школы мастацтваў №4 г. Віцебска (кіраўнік — Галіна Перальман).
Усе фотаздымкі можна ўбачыць тут
