Лялька – ўдзельнік фестываля ў Абакане

Заслужаны калектыў нашай краіны Беларускі тэатр “Лялька” бярэ ўдзел у XII Міжнародным эколага-этнічным фестывалі тэатраў лялек “Чыр Чаяан на траве” (“Дух Зямлі на траве”), які праходзіць 3 – 7 ліпеня ў горадзе Абакане (Хакасія). У праграме фестывалю – выступленне лепшых майстроў сцэны з Беларусі, Італіі, Ірана, Сербіі, Таджыкістана і Расіі.

Нашаму калектыву давялося пераадолець амаль 5000 кіламетраў, каб жыхары і госці Рэспублікі Хакасія змаглі ўбачыць яркі візуальны перформанс на хадулях “Зыход” Беларускага тэатра “Лялька” у пастаноўцы Дар’і Зімніцкай.

“Зыход” – гэта унікальная варыяцыя на тэму жыцця і творчасці Марка Шагала – найвядомейшага мастака з Віцебска.

Спектакль адрасаваны прыхільнікам творчасці Марка Шагала, а таксама ўсім, хто жадае ўбачыць свет праз павелічальнае шкло Мастацтва.

Спектакль атрымаўся шчырым, каларытным. Гледачы не толькі шчодра надарылі акцёраў апладысментамі, але і самі атрымалі зарад пазітыўнай энергіі.