Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сёння, 16 ліпеня, наведаў Беларускі тэатр “Лялька”.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч пабываў ў глядзельнай залі Беларускага тэатра “Лялька”, станоўча ацаніў вялікую колькасць наведвальнікаў спектаклей, якія праходзяць у межах “Лялечнага квартала”. У гэтым годзе Беларускі тэатр “Лялька” у дзевяты раз сустракае на “Лялечным квартале” калектывы тэатраў лялек з розных краін і гарадоў.
Запамінальным стаў фотаздымак Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з калектывам Беларускага тэатра “Лялька”.
На памяць аб наведванні Беларускага тэатра “Лялька” Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч пакінуў у кнізе водгукаў шчырые словы падзякі за сумленную працу на карысць нашай краіне, а таксама пажаданні невычэрпнай энергіі ўсім супрацоўнікам калектыву.