Падзяка Рыхтэру Алегу Эдуардавічу

16 лютага 2024 года аб’яўлена падзяка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Рыхтэру Алегу Эдуардавічу, артысту тэатра лялек – вядучаму майстру сцэны.
Узнагароды ён удастоены за шматгадовую плённую працу і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Падзяку Алегу Рыхтэру ўручыў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Луцкі на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Калектыў тэатра шчыра віншуе Алега Эдуардавіча і жадае натхнення і далейшых творчых поспехаў!