Навагоднія святы ў нашым тэатры адзначыліся не толькі чараўніцтвам, але і яскравымі прэм’ерамі, якія ўжо паспелі заваяваць сэрцы многіх.

Кранальная пастаноўка “Чароўныя сняжынкі” перанесла гледачоў у казачны свет, напоўнены святлом і дабрынёй, падарыўшы шчырыя эмоцыі і дзецям, і дарослым. А абсалютна новы фармат танцавальна-забаўляльнай праграмы “Скокі-пераскокі” стаў сапраўдным адкрыццём, зарадзіўшы ўсіх прысутных энергіяй, пазітывам і жаданнем танцаваць да знямогі!
“Шкада, што святочныя дні такія хуткаплынныя“, — дзеляцца ўражаннямі наведвальнікі. Аднак адыходзячыя паказы пакідаюць не толькі светлы сум, але і натхняльнае прадчуванне будучых творчых перамог.

Асаблівую значнасць надае той факт, што тэатр “Лялька” сёлета адзначае свой юбілейны, 40-ы сезон. Гэта важкая дата, якая сведчыць пра шматгадовую гісторыю поспеху, адданасць мастацтву і нязменную любоў гледачоў.
Натхнёная поспехам, наша тэатральная каманда ўпэўнена працягвае свой шлях у новым 2026 годзе!
