У аснове спектакля – адзін з сюжэтаў кнігі «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Спектакль ставіць адвечныя пытанне: ці апраўдвае мэта абраныя сродкі? Калісці ў Полацкім езуіцкім калегіюме, дзе вучыўся будучы беларускі пісьменнік-фантаст Ян Баршчэўскі, студэнты цешыліся самадзейным тэатрам. Спектакль Алега Жугжды створаны на ўзор тагачаснай пастаноўкі.
Чытаць далей