“Лялька” святкуе

З самай раніцы па-над Віцьбай віравала Свята “Лялькі”. Духавы аркестр Дзіцячай школы мастацтваў №2 г.Віцебска пад кіраўніцтвам Віктара Генадзевіча Карнілава і артысты на хадулях — Марыя Кавалёва, Сяргей Талкач і Алесь Казлоў — натхнёна віталі гасцей.

А ў фае гледачоў чакалі майстар-класы педагогаў Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі і вясёлыя гульні.