Дзень нараджэння Шагала

Табе прысніўся бэзавы Парыж,

Дзе Нотэрдама адзінокі крыж 

У небе веснавым свяціўся сумна. 

Быў крыж вялікім, як у Віцебск шлях 

І ў неба, і на ім сівы манах, 

Нібы крумкач стары, сядзеў задумна. 

І ты прачнуўся. За вакном Парыж 

І Нотэрдам без крыжа. Чорны крыж 

Ляжаў, нібыта меч, на Млечным шляху. 

А па-над горадам матыль ляцеў 

І ты за ім, як цень, ляцець хацеў, 

І сеў матыль на поўню, як на плаху. 

(Віктар Шніп БАЛАДА МАРКА ШАГАЛА)


Спектакль, як дзіця, нараджаецца ў хвіліну, абраную Богам. Эксперыментальная пастаноўка Дар’і Зімніцкай “Шагал.Зыход” здолела на поўны голас заявіць пра сябе ў 130-ю гадавіну народзінаў найвядомейшага з віцебскіх мастакоў ля ганку яго дома-музея на Пакроўскай вуліцы. Пад высокай грушай, чыё лісце ашчадна вяртала акцёрам праменьчыкі святла. У вачах самых адданых прыхільнікаў творчасці мастака. Пад яснай поўняй сярэдзіны лета.