Вечарына “З Днём народзінаў, Марк!”

Беларускі тэатр “Лялька” сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску ладзіць вечарыну “З Днём народзінаў, Марк!”

Вечарына "З Днём народзінаў, Марк!"

Мерапрыемства адбудзецца 7 ліпеня на музейнай сядзібе (вул.Пакроўская, д.11). Пачатак – у 21.00.

Плануецца квэст паводле музейнай экспазіцыі і вулічны візуальны перфоманс “Зыход” (рэжысёр Дар’я Зімніцкая), прысвечаны жыццю і творчасці найвядомейшага віцебскага мастака.

Вас чакаюць нестандартныя пытанні і незвычайнае відовішча — спектакль, у якім артысты на хадулях працуюць з лялькамі розных сістэм і памераў.

Квіткі можна набыць у Беларускім тэатры “Лялька” (каб.№18, 10:00-18:00, субота 10:00-13:00, нядзеля — выхадны).

Кантактныя тэлефоны 62-50-51; +375 29 715-35-36;  +375 29 598-40-73.