Да сустрэчы ў новым тэатральным сезоне!

Папярэдні сезон выдаўся, мякка кажучы, незвычайным. А завяршыўся ён імпэтным спектаклем “Калабок”, віктарынай і танцамі з чараўніцай Дзінь і весялуном Донам.

Затое новы пачнецца значна раней звычайнага — ужо 15 жніўня. Жнівеньская афіша эксперыментальная — у ёй шмат спектакляў для дзяцей, якія будуць пачынацца ў 18.00. Калі татам і мамам такі варыянт спадабаецца — запрашаем!

Да хуткай сустрэчы!