Юбілей Віктара Клімчука

Сёння ў нашай хаце свята!

Віншуем з юбілеем стваральніка “Лялькі” і яе нязменнага мастацкага кіраўніка — Віктара Ігнатавіча Клімчука.

Юбілей Віктара Клімчука

Дзякуй за прыгожыя і мудрыя спектаклі, за ўтульны тэатр, за ўменне знайсці правільны шлях у самых няпростых варунках!

Здароўя, натхнення, радасці і любові!

Нагадваем, што акурат праз месяц, 28 лістапада, Беларускі тэатр “Лялька” і яе кіраўнік шчодра падзеляцца святочным настроем са сваімі любімымі гледачамі. Набывайце квіткі на “Брэменскіх музыкаў” і адмысловую вечарыну ў гонар юбіляра. Сумна не будзе!