Новы год 2022

Новы год 2022

У пошуках Дзеда Мароза

Казка на 1 дзею
Для дзяцей ад 3 год
Пастаноўка Віктара Клімчука
Працягласць — 40 хвілін

Што рабіць, калі губляецца ліст да Дзеда Мароза? Вядома, шукаць адрасата! А зробяць гэта два сімпатычныя Снегавікі, якіх чакаюць на шляху няпростыя выпрабаванні. Гледачы змогуць паназіраць за разнастайныымі прыгодамі і нечаканымі сустрэчамі ў чароўна-таямнічых краявідах казачнага зімовага лесу.

Навагодняя пошта

Танцавальна-забаўляльная праграма
Для дзяцей ад 3 год
Пастаноўка Марыі Кавалёвай
Працягласць — 25 хвілін

А вы спрабавалі ўладкавацца працаваць на пошту напярэдадні Новага года? Прыходзьце ў “Ляльку” і атрымаеце такую магчымасць. Юныя гледачы даведаюцца пра тое, як ліставаліся людзі даінтэрнэтнай эпохі, пагуляюць ў разнастайныя рухавыя гульні. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай сустрэнуць свята і патанчаць на вясёлай навагодняй дыскатэцы.

Дзяцей чакаюць невялікія салодкія сюрпрызы.

Пры жаданні дзіця можа, распавёўшы верш, атрымаць загадзя падрыхтаваны падарунак з рук Дзеда Мароза і Снягуркі ў адмысловай казачнай рэзідэнцыі.