Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

12 студзеня 2022 года ў зале Беларускага тэатра “Лялька” адбылося абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 чалавек.

На сходзе выступіла галоўны спецыяліст аддзела работы арганізацый сферы культуры Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Буланчыкава Наталля Уладзіміраўна, якая коратка расказала пра гісторыю Канстытуцыі нашай Рэспублікі. Асноўная ўвага была ўдзелена абмеркаванню найбольш важных змяненняў і дапаўненняў, унесеных у праект Асноўнага закона краіны.

Перад прысутнымі таксама выступілі дырэктар Беларускага тэатра “Лялька” Грыгор’еў Аляксандр Васільевіч і мастацкі кіраўнік тэатра Клімчук Віктар Ігнатавіч.

У ходзе абмеркавання былі дадзены вычарпальныя адказы на пытанні членаў калектыву ўстановы.