Свята Лялькі 2022

16 красавіка вас чакаюць шматлікія сюрпрызы і падарункі ад артыстаў Беларускага тэатра “Лялька” і іх гасцей. У тым ліку фотазоны, магчымасць зрабіць ляльку сваімі рукамі, майстар-класы па лялькаваджэнні, інтэрактыўныя інсталяцыі, адмысловая танцавальна-забаўляльная праграма.

Дзеянне дынамічнага спектакля “Насарог і Жырафа” суправаджаецца бадзёрымі афрыканскімі рытмамі і настройвае на пазітыў. А размова ў пастаноўцы ідзе пра сапраўднае сяброўства, каштоўнасць кожнай асобы ў разнастайным свеце і нават пра этыку ў медыцыне.

17 красавіка Беларускі тэатр “Лялька” святкуе 36-ты дзень народзінаў. У гэты дзень артысты гатовыя падзяліцца з гледачамі прафесійнымі таямніцамі, пазнаёміць іх з рознымі канструкцыямі тэатральных лялек і запрасіць на сумесны танцавальны флэш-моб.

Спектакль “Чарамара” пераносіць гледача на ўзбярэжжа Балтыкі, дзе, змагаючыся з халодным марскім ветрам, эстонскія казачнікі распавядаюць пра тое, як важна не ганяцца за павярхоўным бляскам, а шукаць сваё сапраўднае прызначэнне і рабіць свет лепшым. І як важна не адмовіцца ад свайго шчасця і кахання з-за таго, нават калі яно сустракаецца нам у нечаканым абліччы.

Свята Лялькі 2022