Мой родны кут…

Мой родны кут…

Імпрэза з такою назвай адбылася ў Беларускім тэатры “Лялька” 3 красавіка.

Музыка Герман Бандарэнка распавёў пра гісторыю і будову сакральнага народнага інструмента — дуды і праз яе гукі дазволіў гледачам дакрануцца да згадак пра слаўную і горкую мінуўшчыну нашага народа.

Вершы беларускіх паэтаў у выкананні чытальніц тэатра “Эцюд” (кіраўнік Наталля Ганчарова) дазволілі на працягу некалькіх хвілін адчуць і шкадаванне, і трывогу, і светлую надзею на паразуменне са светам.

Пастаноўка “Ох і залатая табакерка”, створаная рэжысёрам Віктарам Клімчуком і мастаком Дзмітрыем Гаралевічам, увасобіла і мудрасць, і гумар народнай спадчыны. Вядома, у выкананні нашых цудоўных артыстаў — Юрыя Франкова, Дзяніса Кальянава, Дар’і Зімніцкай, Алега Рыхтэра і Аляксандры Бурдзілоўскай.

Фотаздымкі з мерапрыемства можна убачыць тут: