Гастролі Пскоўскага абласнога тэатра лялек

Распачаліся гастролі Пскоўскага абласнога тэатра лялек з відовішчным спектаклем “Прыгучий мышонок”. Гісторыя паўночнаамерыканскіх індзейцаў распавядаецца з выкарыстаннем самых выразных мастацкіх сродкаў.

Дырэктар пскоўскага тэатра Таццяна Брунаўна Ааб і мастацкі кіраўнік “Лялькі” Віктар Ігнатавіч Клімчук выказалі радасць з прычыны абменных гастроляў. Хутка Беларускі тэатр “Лялька” прапануе гледачам суседняй вобласці Расіі спектаклі “Пятрушка” і “Калабок”.