Віцебскі тэатр “Лялька” адправіцца ў гастрольны тур па рэгіёне

5 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэатр “Лялька” адправіцца ў гастрольны тур па Віцебскай вобласці ў маі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.