Выстаўка мастака-сцэнографа Дзмітрыя Гаралевіча “Ох і залатая табакерка”

Выстаўка мастака-сцэнографа Дзмітрыя Гаралевіча "Ох і залатая табакерка"

З 25 студзеня пачынае працу выстаўка мастака-сцэнографа
Дзмітрыя Гаралевіча “Ох і залатая табакерка”

Дзмітрый Аляксандравіч Гаралевіч нарадзіўся ў 1980 г. у Віцебску.
Скончыў СШ № 20 (цяпер гімназія № 4), а таксама паралельна вучыўся малюнку і жывапісу ў мастацкай школе № 1.

У 1998 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава, які скончыў у 2003 годзе. З 2004 г. працаваў у гэтым універсітэце старэйшым выкладчыкам малюнка і жывапісу на кафедры выяўленчага мастацтва. Выкладаў малюнак і жывапіс у Хух-Хоцкім прафесійным каледжы (Кітай). Працаваў навуковым супрацоўнікам у Цэнтры сучаснага мастацтва г. Віцебск.
Цяпер Дзмітрый Аляксандравіч працуе мастаком-канструктарам, пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным тэатры «Лялька».

Гаралевіч Д.А. прымаў удзел у шматлікіх конкурсах і выставах. У 2021 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Дзмітрый Гаралевіч некалькі разоў удзельнічаў у Рэспубліканскім конкурсе мастакоў тэатраў на суісканне прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М. Ушакова, які праводзіцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. У 2022 годзе са сцэнаграфіяй да спектакля “Ох і залатая табакерка” ён стаў пераможцам гэтага конкурсу.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з афішамі, эскізамі і макетам да гэтага спектакля. Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.