Новы год 2023

Новы год 2023

“Зімовая казка” і “Распакоўка цудаў”.

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў традыцыйныя навагоднія імпрэзы.

Героі спектакля “Зімовая казка” як жывыя малюнкі калядных паштовак у карункавай раме. Лялькі-марыянеткі ва ўмелых руках нашых артыстаў распавядаюць павучальную гісторыю пра тое, што працавіты ды лагодны рана ці позна адшукае сваю ўзнагароду, а злосны ды зайздросны застанецца з пустымі рукамі.

А потым гледачы трапляюць у сапраўднае сховішча цудаў, дзе блазны Шык і Мік завабліваюць іх у віхуру гульняў, танцаў і яркіх уражанняў. Кульмінацыя праграмы — традыцыйны карагод “Свецяць, свецяць зорачкі” з Дзедам Марозам і Снягуркай, а самая дынамічная частка — беларуская дыскатэка.

У фае месціцца шмат тэматычных фотазон. Тыя, хто прыйшоў загадзя, паспяваюць яшчэ напісаць ліст Дзеду Марозу і паскакаць пад навагоднія хіты, наспяваныя акцёрамі “Лялькі”.