“Лялька” без межаў!

Мы любім сустракаць вас у нашым утульным віцебскім доме, але нашы лялькі сапраўдныя вандроўнікі! Мы лічым, што кожнае дзіця і кожны дарослы ў любым кутку Беларусі заслугоўвае сваю порцыю шчасця. Таму нашая гастрольная карта расце з кожным тыднем!

Кожны выезд даруе неверагодныя прыгоды. Толькі за апошнія дні мы паспелі:

  • падарыць усмешкі ў Полацку і Оршы;
  • завітаць з казкай у Бешанковічы;
  • і (асаблівая гордасць!) нашыя дарагія артысты сталі вядучымі на ўрачыстым адкрыцці акцыі “Культурная сталіца Беларусі-2026 у Паставах! Такая адказная роля – вялікі гонар і прызнанне прафесіяналізму нашага калектыву.

Глядачы, рыхтуйцеся! Магчыма, ужо заўтра наш казачны фургон спыніцца менавіта ў вашым горадзе. Сачыце за афішай!

А калі вельмі засумавалі, прыязджайце ў Віцебск. Мы заўсёды чакаем вас у госці з адкрытым сэрцам і добрым настроем!