Артысты Беларускага тэатра “Лялька” прынялі ўдзел у адкрыцці герба Віцебска

27 чэрвеня у рамках святкавання Дня горада ў Віцебску адбылася знакавая грамадска-культурная падзея – урачыстае адкрыццё выявы герба горада. Актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве прынялі акцёры Беларускага тэатра “Лялька”.

Урачыстасць сабрала кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў грамадскасці, жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Адкрыццё галоўнага геральдычнага сімвала Віцебска стала адным з цэнтральных элементаў праграмы, прысвечанай 1052-годдзю горада і 82-й гадавіне яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Творчы калектыў тэатра “Лялька” зрабіў яркі ўклад у святочную атмасферу падзеі. Выступленне артыстаў надало мерапрыемству асаблівую тэатральную эстэтыку, падкрэсліла багатую культурную спадчыну Віцебска і стала сапраўдным упрыгожаннем урачыстага цырыманіялу.

Калектыў Беларускага тэатра “Лялька” шчыра віншуе ўсіх віцябчан і гасцей горада са святам, жадае міру і дабрабыту нашаму супольнаму дому!