Дзіцячы баль у “Ляльцы” 2021

14 лютага па дарозе на спектакль “Папялушка” юных спадароў і спадарынь чакалі тэматычныя выпрабаванні: намалоць каву, перабраць фасолю, прыручыць буйную рагатую жывёлу…

Іншыя ж так не рызыкавалі і сваімі рукамі стваралі маскі ды сувеніры.
Потым усе разам вучыліся танчыць вальс.

А пасля спектакля гасцей балю чакаў салодкі падарунак з рук чароўнай Феі.