СВЯТА “ЛЯЛЬКІ” 2019

Святкаванне свайго 33-га дня народзінаў Беларускі тэатр “Лялька” распачаў новай пастаноўкай Віктара Клімчука “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”.

Добрай прэлюдыяй да спектакля стаў канцэрт Алены Марчанка (скрыпка) і Ірыны Міснік (раяль).

СВЯТА “ЛЯЛЬКІ” 2019

Свята “Лялькі” віравала і карагодзіла тры дні. Тут кожны знайшоў сабе занятак.

Дзеці змаглі пабачыць імправізацыю Міхася Клімчука “Казкі пра казку” паводле твораў Ганны Сілівончык і музычны спектакль-рэпетыцыю Віктара Клімчука “Тук-тук! Хто там?” па п’есе Любаміра Ралчава.

Юныя мастакі натхнёна малявалі ў жартоўнай студыі “Дзядзечкі Пэна” пад кіраўніцтвам Марыі Кавалёвай.

Рухавыя і актыўныя дзеткі разам з мамамі ўдзельнічалі у вясёлай эстафеце з Ларысай Мартынавай і Вольгай Маханьковай.

Хтосьці з дапамогай Наталлі Гайдук упрыгожвў твар святочным макіяжам.

Хтосьці ўласнаручна ствараў бісерны сувенір з Ірынай Баранавай, кіраўніком гуртка гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі.

І як жа без фота? Дар’я Зімніцкая і Уладзіслаў Панчанка дапамаглі ўсім жадаючым зрабіць эфектныя кадры на добры ўспамін пра вясёлае свята.

У фае выступілі артысткі цыркавой студыі “Амадзіна” Ганна Цітовіч і 6-гадовая Вікторыя Хампэ. Неверагодная пластычнасць і шчырая ўсхваляванасць Вікторыі глыбока кранулі гледачоў “Лялькі”.